Паважаныя жыхары Івацэвіцкага раёна!
Віншуем вас з Днём ведаў і
пачаткам новага навучальнага года!
Сімвалічна, што на першым лістку асенняга календара адзначаны Дзень ведаў.
Першага верасня прыносіць у жыццё кожнага з нас моцныя эмоцыі і самыя добрыя
ўспаміны, вяртае з першым званком у класы і вучэбныя кабінеты прывычны рытм
школьнага жыцця. Дарослым свята нагадвае пра школьныя і студэнцкія гады,
шчаслівую пару дзяцінства і юнацтва. Для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок
да вяршыняў ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.
Асаблівая ўвага сёння першакласнікам, якія ўпершыню пераступяць школьны парог, зробяць першыя крокі па дарозе ведаў. Шчырыя словы падзякі — настаўнікам, у іх пачынаецца новы этап высакароднай і адказнай працы па выхаванні юнага пакалення. А бацькам – мудрасці і цярпення.
Жадаем усім здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах, поспехаў у вучобе і працы на карысць нашай прыгожай краіны!
Раённы выканаўчы камітэт.
Прэзідыум раённага Савета дэпутатаў.
